Zu Produktinformationen springen
1 von 2

Вызвалі або бяжы

Вызвалі або бяжы

Ганна Комар

Normaler Preis €13,00
Normaler Preis Verkaufspreis €13,00
Sale Ausverkauft
Inkl. Steuern. Versand wird beim Checkout berechnet

1 auf Lager

Alle Bücher des hochroth-Verlags sind handgefertigte Unikate, die mit einer Exemplar-Nummer versehen sind. Hierbei handelt es sich um das Exemplar Nr. 093. Jedes Buch wird in einem individuellen Folienschutzumschlag geliefert.

Новая паэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. «Вызвалі або бяжы» – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – «быць мацнейшай за абставіны». Менавіта таму ў свеце, які паўстае на старонках кнігі быццам за кратамі, паэтычнае слова адчуваецца як глыток паветра. Яго нельга забраць ажно ў затхлай турме ці аўтазаку, як немагчыма пазбавіць унутраняй свабоды, нестрыманай і бязмернай, шчырасці ў дачыненні на свету.

Менавіта такое адчуванне выклікаюць вершы, напісаныя ў 2018-2022 гады, большасць з якіх прайшла для паэткі ў межах Беларусі. Затрыманні на вуліцах Мінска, збіццë ў камеры «на чатырох, дзе я была шастаццатая», сведчанне пра вайну ва Ўкраіне, якую перажываюць не абстрактныя ахвяры, а блізкія людзі, сябры, – усë гэта стварае летапіс часу, пераданы праз успрыманне маладой жанчыны, якая ў свеце катаваным і несвабодным не страчвае, мабыць, адзінага пакінутага ëй права – быць сабой.

Ганна Комар – паэтка, перакладчыца, пісьменніца. Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled» і «Мы вернемся». Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа. Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, рускую, славенскую мовы. Перакладае свае творы на англійскую. Скончыла магістратуру Уэстмінстарскага Універсітэта (Creative Writing). Аспірантка Універсітэта Брайтана. У творчасці асвятляе тэмы дзіцячых траўм і стасункаў з бацькамі, уплыву патрыярхальнага грамадства на жыццё жанчыны, тэмы хатняга і дзяржаўнага гвалту, загойвання ранаў і адбудоўвання сябе.

Ганна Комар

Details

Verlag: hochroth Minsk

Jahr: 2023

Seitenzahl: 48

Einband: Taschenbuch

Illustrator: Лізавета Дубінчына (ілюстрацыя), xenia svirid (@urbanparadox) (фатаграфіі)

Gewicht: 100 g

Maße: 188*128*5 mm

Sprache: Belarusisch

ISBN: 9783949850196

Vollständige Details anzeigen