New
Перейти к информации о продукте
1 из 2

На беразе Волі

На беразе Волі

Андрэй Хадановіч

Обычная цена €13,00
Обычная цена Цена со скидкой €13,00
Скидка Нет в наличии
Налоги включены. Стоимость доставки рассчитывается при оформлении заказа.

В наличии: 1

Каждый экземпляр книг издательства hochroth – уникальный. Все книги изготовлены вручную и снабжены индивидуальным номером. Данная книга – экземпляр No. 101. Вы получите книгу в специальном защитном конверте.

Неверагодны і нечаканы, іранічны і правакатыўны, «мэтр» сучаснай беларускай паэзіі, да якога гэтае слова неяк не дапасуецца праз гранічную шчырасць з чытачом, імкненне расказаць пра сацыяльна небяспечнае і інтымнае нават падчас пераклада чужога тэксту ці дэманстрацыю «маскі» блазна… А яшчэ Андрэй Хадановіч ― вядомы лектар і блогер, анлайн-суразмоўца, адзін з першых дзеячаў беларускай культуры, хто пачаў здзяйсняць праект яе захавання ў замежжы, кансалідацыі незалежнага нацыянальнага мастацтва.

Квінтэсэнцыяй гэтага досведу стала кніга «На беразе Волі», у якую ўвайшлі вершы 2020-2023-х гадоў. Візуальны уступ да іх прапанавала Святлана Дземідовіч, ілюстрацыя якой, жахлівая і сімвалічная, перадае нараджэнне руху, пакутлівае вызваленне. Такая кніга павінна трапіць да чытача, скаванага жыццёвай неўладкаванасцю ў эміграцыі ці межамі края захопленага, дзе «нельга чытаць», бо няма свабоды. Вітальнымі лістамі (у абодвух сэнсах гэтага слова) паўстаюць вершы пра яе адсутнасць і неабходнасць, чаканне перамен, прагу застацца побач нават на адлегласці, афарбаваныя не толькі роспаччу, але надзеяй: «краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат».

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай, ангельскай, польскай, украінскай моваў. Ляўрэат прэміяў «Кніга году» за дзіцячую кнігу «Нататкі таткі» (2015), імя Карласа Шэрмана за пераклад паэзіі Шарля Бадлера (2017), імя Натальлі Арсеньневай за кнігу «Школа травы» (2020), «Крышталь Віленіцы» (2008), Польскага ПЭН-клубу (2015), прэміі імя Ежы Гедройця газэты Rzeczpospolita (2021). Выкладаў сусьветную літаратуру на філфаку БДУ, у Беларускім Калегіюме і ў Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праводзіў заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Выкладае літаратуру ў віленскім ЭГУ, чытае лекцыі ў інтэрнэце: www.youtube.com/@chadanovic.

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 2020 года па 2023 год.

Характеристики

Издательство: hochroth Minsk

Год издания: 2023

Кол-во страниц: 42

Переплёт: Мягкий переплёт

Художник: Святлана Соф’я Дземідовіч

Вес: 100 г

Формат: 188*128*5 мм

Язык: Belarusisch

ISBN: 9783949850318

Просмотреть всю информацию